Два месяцы ішла падрыхтоўка камяніцы па вуліцы Тэльмана, 4 для новага культурнага цэнтра «Фестывальны». Пад адным дахам размясціліся адразу два музеі, выставачная зала, сувенірная крама і кафэ.
На другім паверсе будынка адкрыліся залы гісторыі фестывалю нацыянальных культур. Там наведвальнікі могуць убачыць не толькі каштоўныя экспанаты прысвечаныя гісторыі свята, але таксама ўбачыць фотавыставу і на вялікім экране фільм пра фестываль. Там жа можна набыць сувеніры ад гродзенскіх майстроў.