Гродзенскія мастакі Павел Іваноў і Максім Карповіч за два тыдні намалявалі ў двары гандлёвага цэнтра ABC вялікую выяву старога Гродна. Сцяна стала практычна дакладнай копіяй панарамы Гродна, якую маляваў Напалеон Орда ў сярэдзіне 19-га стагоддзя.
Чарговая выява ў двары гандлёвага цэнтра ABC з’явілася на сцяне плошчай каля 80 кв.м. Побач ужо ёсць некалькі маштабных малюнкаў з відамі старога Гродна. Іх малявалі восенню 2017 года.
«На першых малюнках у нас былі вуліцы старога Гродна, а зараз мы вырашылі намаляваць панараму горада, — распавядае заказчык Андрэй Сурба. — Эскіз, якога мы прытрымліваліся, быў узгоднены з мастацкім саветам, гандлёвым домам „Нёман“ і ABC. Выніковая праца, мне здаецца, атрымалася нядрэнная».
За аснову малюнка мастакі ўзялі панараму Гродна, якую маляваў Напалеон Орда ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Мастак сядзеў на левым беразе Нёмана і замалёўваў горад.
Пасля фестывалю нацыянальных культур мастакі прыступяць да чарговага малюнку ў двары гандлёвага цэнтра ABC. Там з’явяцца знакавыя асобы Гродна.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…