Увесь май цешыў гродзенцаў добрым надвор’ем, а апошнія дні месяца выдаліся наогул вельмі гарачымі - быў нават пабіты тэмпературны рэкорд. З першым днём лета ў Гродне адкрыецца фестываль нацыянальных культур, менавіта таму ў горадзе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да святочных мерапрыемстваў: з’яўляюцца новыя арт-аб'екты, канструкцыі і іншае.