Сяргея Раўнейку затрымалі за вымагальніцтва і атрыманне хабару ў памеры 200 тысяч долараў, паведамляецца на сайце КДБ Беларусі. Цяпер ён у «амерыканцы» дае прызнальныя паказанні.
Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы ў дачыненні да памочніка прэзідэнта паручыў правесці сам кіраўнік дзяржавы.
У поле зроку аператыўных падраздзяленняў Сяргей Раўнейка трапіў больш за год таму. Тады з’явілася інфармацыя пра неаднаразовыя факты атрымання хабараў ад розных асобаў за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, паведамляе прэс-служба КДБ.
З санкцыі Кіраўніка дзяржавы праведзены аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па дакументаванні супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы. Пры атрыманні чарговага хабару ён затрыманы з грашыма ў руках.
У дачыненні да Сяргея Раўнейкі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК Беларусі, санкцыя якой прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў.
Падазраваны змешчаны ў СІЗА КДБ Беларусі і дае прызнальныя паказанні.
Цяпер праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх фактаў і ўдзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці.
Сяргей Раўнейка быў прызначаны на пост памочніка прэзідэнта амаль тры гады таму, улетку 2015 года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…