Першы рэйс у Турцыю ў сезоне 2018 адляцеў з аэрапорта Абухава каля Гродна 30 мая. У Анталію ляцяць 152 пасажыры, улічваючы дзяцей. Ужо праз 2,5 гадзіны яны будуць на месцы адпачынку.
[irp posts="44 991″ name="Курс на Балканы. Летам з Гродзенскага аэрапорта можна будзе паляцець у Чарнагорыю"]
Чартары ў балгарскі Бургас і турэцкую Анталію лётаюць з Гродна летам цягам апошніх некалькі гадоў. Boeing 737−300, які абслугоўвае гэтыя рэйсы, змяшчае 148 чалавек. Звычайна ён запоўнены цалкам.
З 5 чэрвеня 2018 года маюць аднавіцца рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград — Гродна — Калінінград. Яны будуць ажыццяўляцца двойчы на тыдзень па аўторках і пятніцах. На гэтым напрамку выкарыстоўваюцца самалёты CRJ-200, якія дазваляюць перавозіць 50 пасажыраў.
Як расказалі Hrodna.life пасажыры першага рэйсу, умовы ў гродзенскім аэрапорце цалкам добрыя: працуе міні-кавярня, можна ўпакаваць чамадан за 8 рублёў. Праўда, вада ў прыбіральні толькі халодная.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…