У школах, гімназіях і ліцэях Гродзеншчыны ў аўторак 30 мая прагучаў апошні званок. Як праходзіла завяршэнне навучальнага года ў Гродзенская гарадской гімназіі - глядзіце ў фотарэпартажы Hrodna.life.
У сувязі з апошнімі званкамі ў краіне забаронена прадаваць спіртное. Абмежаванне дзейнічае з 8.00 30 мая да 8.00 31 мая. Забарона распаўсюджваецца на продаж алкаголю, піва і слабаалкагольных напояў з доляй этылавага спірту не больш за 7%. Абмежаванні не датычаць устаноў грамадскага харчавання.
Апошні званок на Гродзеншчыне прагучаў для больш чым 15 000 школьнікаў. Звыш 9500 сканчаюць 9 клас, каля 6300 юнакоў і дзяўчат атрымаюць атэстат аб сярэдняй адукацыі. Але перад яго атрыманнем школьнікаў яшчэ чакаюць экзамены, якія пройдуць з 1 па 8 чэрвеня. Выпускныя вечары пройдуць у рэгіёне 9 чэрвеня ў сценах навучальных устаноў.