Другі дзень на вуліцах Гродна ідзе замена старых люкаў на новыя. Іх устаноўкай займацца арганізацыя гарадскія цеплавыя сеткі РУП «Гроднаэнерга».
Ідэя з заменай люкаў прыйшла кіраўніцтву прадпрыемства. Для гэтага быў праведзены конкурс паміж супрацоўнікамі. Гарадскія ўлады ўхвалілі гэтую ідэю. Пакуль ідзе ўстаноўка новых люкаў на пешаходнай зоне на вуліцах Савецкай і Ажэшкі. У будучыні арганізацыя заменіць усе свае люкі. Мяняць старыя люкі на новыя будзе і прадпрыемства «Водаканал».
«Напярэдадні святаў мы закупілі мінімальную партыю люкаў - 50 штук. А плануем замяніць у гістарычнай частцы Гродна каля 80 старых люкаў. Заказвалі іх на Гомельскім ліцейным заводзе «Цэнтраліт». Эскіз самі распрацавалі, для гэтага кіраўніцтва нашага прадпрыемства праводзіла конкурс. Выбралі самы лепшы варыянт, а яго аўтар атрымаў прэмію. Усе люкі мы яшчэ афармляем пад даўніну — апрацоўваем пацінай, — распавёў начальнік Ленінскага раёна цеплавых сетак Андрэй Масілееў.
Новыя люкі з гербам Гродна, годам заснавання і назвай горада на чатырох мовах. Таксама маецца надпіс «Теплосеть».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…