Сцены Новага замка ў ноч на 1 чэрвеня ператвораць у вялізны экран з эфектамі

Сцены Новага замка ў ноч на 1 чэрвеня ператвораць у велізарны экран. Праектары будуць трансляваць на фасад не плоскую карцінку, а сюжэт-гісторыю з трансфармацыямі, эфектамі і музыкай. Начное шоу каманда «Foton media» рыхтавала больш за 2,5 месяцы.

У пачатку шоу на сцены Новага замка выведуць словы «Сардэчна запрашаем!» на 35 мовах. Вядома, што ў шоу задзейнічаюць прыгожую дзяўчыну, зямны шар, нацыянальныя арнаменты, галоўныя архітэктурныя аб’екты Гродна і шмат музыкі, піша «Гродзенская праўда».

[irp posts="64 673″ name="Дзе чый падворак? Глядзі карту-схему фестываля і выбірай, куды пайсці"]

— У нашым шоу фактычна кожны элемент вельмі сімвалічны. Напрыклад, мы адмыслова прамалявалі нацыянальныя арнаменты ўдзельнікаў фестывалю. Пачнем, безумоўна, з беларускага. Трэба разумець, што гэта не нейкая плоская карцінка на сценах. Гэта гісторыя, працятая знакамі і сюжэтамі. Будзе шмат трансфармацый, эфектаў, — распавядае арт-дырэктар «Foton media» Міхаіл Паповіч.

Каманда працуе з усімі дэталямі, улічваючы асаблівасці канструкцый будынка. Для стварэння паўнавартаснага і якаснага 3D-мэпінгу ім важны кожны сантыметр і выгіб будынка. Паводле распрацоўшчыкаў, аб’ект, на якім будзе транслявацца сюжэт, не павінен застацца толькі бэкграундам прадстаўлення — ён атрымае рэальную ролю ў шоу.

[irp posts="64 964″ name="Ля тэатра паставяць паўтараметровую дыяраму, на якой ажывуць" 12 лялек"]

— Калі мы рыхтуем кантэнт да шоу, то вывучаем усе даступныя чарцяжы будынка. Разглядаем, аналізуем усе элементы і адлегласці. Напрыклад, як у выпадку з Новым замкам — будынак вельмі стары, праектнай дакументацыі фактычна няма. Мы тут амаль тыдзень усё аблазілі, вымяралі кожнае акно, — дадае арт-дырэктар.

Трансляваць усё будуць некалькі магутных праектараў. Кожны на 10 000 люмен. Шоу пачнецца ў двары Новага замка 1 чэрвеня ў дзень адкрыцця XII фестывалю нацыянальных культур пасля 23.00. Доўжыцца яно будзе прыкладна 8 хвілін. Да 3 гадзін шоу будзе паўтарацца кожныя 15 хвілін.


Серебро издавна славится своими прекрасными свойствами. К тому же прекрасно смотрится и украшает обладательницу такого изделия. приобрести изысканные серебряные украшения можно тут. Элегантные, женственные и утонченные изделия для тебя.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025