Атрымаць асалоду ад відаў старога горада і выпіць халоднага ці гарачага напою на даху ГД «Нёман» зможа любы жадаючы ўжо ў пятніцу 1 чэрвеня. Пра гэта Hrodna.life распавёў дырэктар гандлёвага дома Аляксей Яўлаш.
Усяго два дні будзе адкрыты дах ГД «Нёман», а пасля там працягнуцца працы па падрыхтоўцы кафэ. Афіцыйна назіральную пляцоўку з кафэ плануюць адкрыць да 1 ліпеня.
«Калі форс мажораў не будзе, мы на два дні дамо гродзенцам і гасцям горада магчымасць атрымаць асалоду ад відаў старога горада, — кажа Аляксей Яўлаш. — А пасля зноў закрыем дах і будзем рыхтаваць кафэ».
[irp posts="50 734″ name="Цяпер у Гродне можна любавацца відамі старога горада з панарамнага ліфта і новай залы Вялікага буфета""]
Пляцоўка на даху ўнівермага складаецца з дзвюх зон: кафэ і шпацырнай зоны. Менавіта шпацырная будзе адкрыта на час фестывалю.
Трапіць на дах ГД «Нёман» можна будзе на панарамным ліфце.
Такі від адкрываўся з даху ГД «Нёман» у красавіку 2017 года:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…