Атрымаць асалоду ад відаў старога горада і выпіць халоднага ці гарачага напою на даху ГД “Нёман” зможа любы жадаючы ўжо ў пятніцу 1 чэрвеня. Пра гэта Hrodna.life распавёў дырэктар гандлёвага дома Аляксей Яўлаш.
Усяго два дні будзе адкрыты дах ГД “Нёман”, а пасля там працягнуцца працы па падрыхтоўцы кафэ. Афіцыйна назіральную пляцоўку з кафэ плануюць адкрыць да 1 ліпеня.
“Калі форс мажораў не будзе, мы на два дні дамо гродзенцам і гасцям горада магчымасць атрымаць асалоду ад відаў старога горада, – кажа Аляксей Яўлаш. – А пасля зноў закрыем дах і будзем рыхтаваць кафэ”.
Пляцоўка на даху ўнівермага складаецца з дзвюх зон: кафэ і шпацырнай зоны. Менавіта шпацырная будзе адкрыта на час фестывалю.
Трапіць на дах ГД “Нёман” можна будзе на панарамным ліфце.
Такі від адкрываўся з даху ГД “Нёман” у красавіку 2017 года:





