Людзі і справы

Анёлы, якіх выбралі гродзенцы. Вызначыліся пераможцы конкурса сэлфі

Пераможцаў конкурса сэлфі вызначылі карыстальнікі сацсетак, прагаласаваўшы за анёлаў лайкамі. 28 мая аўтаркі лепшых сэлфі з анёламі атрымалі свае падарункі. Конкурс на лепшае сэлфі з анёламі праводзіла рэдакцыя Hrodna.life разам з кампаніяй Imago.by у межах краўдфандынгу праета «Анёлы над горадам».

27 мая збор сродкаў паспяхова завяршыўся. На выданне рэпрынта 450-гадовай гравюры Адэльгаўзера-Цюндта сабралі 150% ад мінімальна патрэбнай сумы.

[irp posts="63 746″ name="Шукаем анёлаў у Гродне: першых 10 ўжо ёсць. Далучайцеся!"]

Першыя анёлы вярнуліся ў Гродна

«Мы задумалі гэты конкурс, каб зрабіць гісторыю нашага горада блізкай і прывабнай для вялікай колькасці людзей, а не толькі навукоўцаў», — кажа гісторык Алесь Перагудаў. Аказалася, што лёс гродзенскіх анёлаў не пакінуў людзей абыякавымі. На яго ахвяравалі сродкі людзі з усёй Беларусі і нават беларусы замежжа. Тое, што гродзенцы рабілі сэлфі з анёламі, таксама вельмі парадавала. Дзякуючы ім першыя анёлы ўжо вярнуліся ў наш горад у якасці прызоў для пераможцаў конкурсу".


Мінчукі і гродзенец адновяць гравюру 1568 года і падораць музею


Две гравюры для сям'і Трафімовіч

Дзве пераможцы конкурсу аказаліся сёстрамі. Гэта — Ксенія і Наста Трафімовіч.

«Я зрабіла сэлфі на ночы музеяў у Музеі гісторыі рэлігіі. Там проста нос да носу сутыкнулася з анёламі і адразу ўзгадала пра абвешчаны конкурс. Знайшла залу, дзе анёлаў было найбольш, і зрабіла здымак».

www.instagram.com/p/Bi9KyoAhNLv/?tagged=%D0%B0%D0%BD%D1%91%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%B4%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BC

Са словаў Ксеніі, яна і раней неаднаразова была ў музеі. Там праходзілі некаторыя з універсітэцкіх заняткаў. «Наіўна думала, што ведаю пра яго ўсё. Аказалася — бачыла толькі адну залу». Пад уражаннем ад экспазіцыі яна загітавала на паход у музей усю сям’ю.

«Табе патрэбна сэлфі з анёлам!»

«Мяне на здымак натхніла сястра. Вярнуўшыся з музея, Ксюша наўпрост прышла да мяне са словамі: «Табе патрэбна сэлфі з анёлам! Я нават не адразу зразумела, пра што ідзе гаворка, — расказвае Наста Трафімовіч. — Літаральна на наступны дзень мы ўсёй сям’ёй паехалі рабіць здымкі».

«Мне вельмі спадабаўся гэты конкурс. Раней я нават не задумвалася, што магу нешта зрабіць для захавання гісторыі горада. Мяне ўразіла, што ёсць людзі, каторыя проста гараць гэтым, гатовыя працаваць дзеля ідэі. Менавіта гэта мяне натхніла — захацелася іх падтрымаць», — тлумачыць Ксенія.

«Анёл з рыдлёўкай» ад Эміліі Комар

«Для мяне конкурс стаў добрай нагодай пашукаць анёлаў па горадзе. Было цікава паглядзець падборку здымкаў з анонса конкурса і потым падчас шпацыру знаходзіць анёлаў. На здымку — наша дачка Каміла з любімай цацачнай рыдлёўкай на фоне пано з анёламі. Хто там мае больш „анёльскі выгляд“ — вызначыць цяжка», — расказвае Эмілія.

Дарэчы, Эмілія падтрымала і краўдфандынгавую кампанію па вяртанні анёлаў у горад. «Гэта быў першы раз, калі я ахвяравага грошы на праект. Для гэтага давялося разабрацца з інтэрнэт-банкінгам, бо раней ніколі імі не карысталася, рукі не даходзілі. А тут было жаданне далучыцца — і гэта дапамагло. Я шмат чаго выігрывала, але нішто так не радавала, як гэты падарунак».

Да слова, гэта таксама сямейнае фота — здымак рабіў муж Эміліі. Як бачым, анёлы ў Гродне спрыяюць дружным сем’ям.


Рэдакцыя Hrodna.life і кампанія Imago.by дзякуюць усіх, хто падтрымаў праект фінансава і сваімі здымкамі. Нагадаем, што ўсе удзельнікі конкурса таксама атрымаюць прызы — стылёвыя налепкі і магніты. Забраць іх можна ў краме «Цудоўня».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024