З пачатку 2018 года дызайнеры з усёй Беларусі стваралі калекцыі на конкурс New Names by Mark Formelle. Фінал прайшоў у Мінску 25 мая. Гродзенская дызайнерка Дар’я Гайдук стала лепшай не толькі на думку прафесійнага журы, але і паводле галасавання гледачоў.
Дар’я атрымала галоўны прыз конкурсу — 2000 рублёў, магчымасць калабарацыі з брэндам Mark Formelle, а таксама публікацыю ў вядомым беларускім часопісе ICON.
На конкурсе дызайнерка прадстаўляла жаночую калекцыю «FRIDA» — вопратку з элементамі маскуліннага крою. Калекцыя гродзенкі адрознівалася ад астатніх выверанасцю крою, акцэнтамі на дэталях, стрыманасцю і дастасаваннем да рэальных гарадскіх умоваў.
Перамога ў конкурсе — гэта безумоўна поспех, які дае магчымасць супрацоўніцтва з Mark Formelle. Вядома, што кампанія паводле маіх новых эскізаў выпусціць капсульную калекцыю ў продаж. Агулам для мяне гэта новы вопыт і вялікі рывок наперад».
Вось як сама дызайнер-трыумфатар апісвае сваю калекцыю:
«Гады з 1930-га да канца 50-х засталіся ў гісторыі, як залаты век мужчынскай класікі. Амаль у кожнага сённяшняга трэнду „растуць ногі“ з сярэдзіны XX стагоддзя. Тэма маёй калекцыі - маскулінны крой альбо вопратка „з мужчынскага пляча“. Мэта — сцерці мяжу паміж жаночым і мужчынскім. Паказаць навакольным, што ты жанчына, але з мужчынскім характарам. Асноўны інструмент для дасягнення неабходнага вобразу — гэта выкарыстанне драпаванага крою (шырокія плечы і грудзі, невялікія зморшчыны залішняй тканіны ля проймы, вузкі стан). І калі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя шырокія плечы ў жаночых вобразах заяўлялі пра здольнасць дам лідзіраваць, кіраваць, падпарадкоўваць, то ў 2018 маскулінны сілуэт кажа пра здольнасць быць у камандзе і ісці на кампрамісы».
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…