На Юбілейным возеры патануў 57-гадовы мужчына. За май гэта ўжо другі выпадак утаплення.
27 мая мужчына вудзіў на возеры, ужываючы пры гэтым алкаголь. Вырашыўшы пакупацца, ён нырнуў, але выплыць не змог. Работнікі ратавальнай станцыі дасталі мужчыну з вады і выклікалі хуткую. Але выратаваць яго не атрымлася — мужчына сканаў у рэанімацыі.
На вадзе патрэбна захоўваць правілы паводзін і не распіваць алкагольныя напоі, нагадвае УУС Гродзенскага аблвыканкама.
[irp posts="64 246″ name="У Гродне мужчына хацеў пераплыць вадаём і патануў на вачах сяброў"]