Больш за 8000 паштовак з акцёрамі тэатру і кіно сабрала гродзенка Ларыса Ліс. Пабачыць частку яе калекцыі можна ўсё лета на выставе ў абласной бібліятэцы.

Ёсць людзі, якія могуць лёгка расставацца з рэчамі. Выкінуць не разглядаючы прыгожую абгортку ад шакаладкі, напрыклад.

А ёсць тыя, хто ў простых рэчах бачыць прыгажосць і ўнікальнасць. Звычайна іх мы называем калекцыянерамі. Такая і Ларыса Ліс. Адкрытая, натхняльная, захопленая сваёй справай.

Куміры тэатру і кіно пад адным дахам: выстава з прыватнай калекцыі гродзенкі адкрылася ў бібліятэцы
Ларыса Ліс

Запрашаюць на спектаклі і ў госці

«У дзяцінстве, калі ў маіх сяброў з’яўлялася некалькі капеек — яны беглі купляць марозіва, я ж бегла ў кіёск „Саюздруку“ за новай паштоўкай», — з усмешкай узгадвае Ларыса. У яе калекцыі больш за 8000 фотапаштовак з выявай акцёраў тэатру і кіно. Адны яна купляла, іншыя выменьвала ў калекцыянераў, трэція атрымлівала з аўтографамі ад саміх акцёраў.

З вялікай любоўю, як можа толькі праўдзівы кінаман, распавядае калекцыянерка пра акцёраў:

«Яны такія ж людзі, як і мы. Не любяць фармалізму і шануюць індывідуальны падыход. З задавальненнем адказваюць на лісты, а часам запрашаюць на спектаклі ці нават у госці!». Кожны ліст да акцёра Ларыса (па адукацыі філолаг) суправаджае ўласным вершам.

Куміры тэатру і кіно пад адным дахам: выстава з прыватнай калекцыі гродзенкі адкрылася ў бібліятэцы

Часта акцёры, якія падоўгу не адказвалі на лісты, праз час дасылалі ёй разгорнутыя выбачэнні і нават цэлыя бандэролі з сувенірамі. Сябры Ларысы толькі смяюцца і рукамі разводзяць: «Нават уявіць не можам, што ж яна ім піша, калі атрымлівае такую ​​зваротную сувязь».

Паштовак з акторамі ўжо не выпускаюць

Складанасць у збіранні заключаецца ў тым, што яшчэ ў 1990-х гадах фабрычны выпуск фотапаштовак з акторамі проста спыніўся. Зрэдку выдавецтвы або тэатры выдаюць наклады, але аб’ёмы вытворчасці ўжо не тыя. Дарэчы, самай старой паштоўцы з калекцыі Ларысы Ліс — 115 гадоў!

Каму будзе цікава выстава?

Вядома, аматарам кіно! Тым, хто хоча панастальгаваць падчас разгляданная старых здымкаў. Тым, хто хоча паўзгадваць любімыя фільмы. І проста ўсім тым, хто працуе ў цэнтры і мае 10 вольных хвілін на абедзе.

Наведаць выставу можна ўсё лета па адрасе вул. Савецкая, 25 (уваход з вул. Калючынскай). Уваход вольны.

Час працы:

Пн. — Чц. 10.00 — 19.00

Пт., Ндз. 10.00 — 18.00

Сб. — Выхадны


Свадьба — это особое событие в жизни каждого человека. Хочется, чтоб все было идеально. И конечно же красивые обручальные кольца. Для того, чтобы выбрать красивые и оригинальные кольца вам необходимо перейти в магазин. Здесь представлен широкий выбор обручальных колец. Ювелирная мастерская Jewel-box предлагает вашему вниманию изысканные и оригинашльные изделия по очень привлекательным ценам.