Змены адбыліся не толькі ў інтэр'еры, але і ў канцэпцыі ўстановы. «Мы хочам зрабіць „У майстра“ не проста галерэяй, а месцам, куды захочацца вяртацца зноў і зноў», — кажуць супрацоўнікі. У арт-пляцоўцы будуць праводзіцца майстар-класы, семінары, лекцыі, кінапаказы. Завітаць сюды можна будзе і за ведамі, і за эмоцыямі.

Галерэя нанова адчынілася 25 мая выставай беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча «Аллегории. Метафоры. Гиперболы». Аляксандр — лаўрэат шматлікіх беларускіх прэмій. У візуальных вобразах мастак закранае болевыя кропкі сучаснасці: змена пакаленняў, падмена ідэалаў на ілюзорныя каштоўнасці, міфатворчасць пасродкам масавай культуры і СМІ.

Што змянілася

Пасля рамонту ў галерэі стала больш прасторы за кошт светлых сцен. На шэрым фоне карціны выглядаюць лепш, лічаць супрацоўнікі. Таксама стала менш стэлажоў. Сцены ўпрыгожваюць скульптуры, а на ўваходзе наведвальнікаў сустракаюць стылёвые калонкі.

У галерэі «У майстра» гродзенцы змогуць выбраць добры падарунак, а турыст — сувенір, які будзе нагадваць пра наш горад. Тут ёсць эксклюзіўныя рэчы, якіх у Гродне больш нідзе няма: кераміка, упрыгожванні, тэматычныя футболкі. Такім чынам супрацоўнікі хочуць прышчапляць гродзенцам добры густ. Яны падкрэсліваюць, што ім вельмі важная зваротныя сувязь, а галерэя адкрытая для новых праектаў і прапановаў.


«У майстра» — найстарэйшая гродзенская прыватная галерэя. З лютага да канца мая 2018 упершыню за доўгі час была зачыненая на рамонт і рэбрэндынг.