З гродзенскага заапарка збегла казуля. Жывёла спакойна гуляла па горадзе і нават падыходзіла да мінакоў.
Напярэдадні супрацоўнікі заапарка адаптавалі для яе новае памяшканне. Але казуля істотна менш па памерах за іншых прадстаўнікоў свайго віду. Таму ранкам яна змагла прабрацца праз дубцы з вальера і выйсці на вуліцу.
Казулю шукалі разам з супрацоўнікамі МНС і УУС. Дагнаць яе атрымалася на вуліцы Даватара.
Зараз жывёлу можна ўбачыць у яе новым вальеры ў секцыі «Капытных». Дарэчы, ад 25 мая ў заапарку можна паглядзець і на новых жыхароў - з Масквы на пастаяннае месца жыхарства пераехалі белы какаду, палярная сава, яшчарка канадская і рэдкі трыбаланатус — сцынк, вельмі падобны да дракона з «Гульні тронаў», піша «Гродзенская праўда».
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…