Артур Басак — праграміст па спецыяльнасці і аматар гісторыі Гродна. Вынікам спалучэння прафесіі і хобі стаў вэб-дадатак, які дазваляе акунуцца ў мінулае пры дапамозе VR-акуляраў.

«Мы, праграмісты, заўжды глядзім у будучыню»

Вывучэнне новых тэхнік, тэхналогій і прыладаў - частка працы праграміста, мяркуе Артур.WebVR — гэта якраз тая новая тэхналогія, што зараз робіцца ўсё больш распаўсюджанай. «У асноуным ствараюць VR-прылады на платформах для мабільных дэвайсаў. WebVR — гэта такі ўніверсальны фармат, што дазваляе запускаць прыладу на мабільніку, у браузеры, як звычайны сайт, і праз VR-акуляры. Таму пачаць эксперыменты з WebVR было цалкам натуральна.

Гродзенец стварыў вэб-дадатак, каб акунуцца ў мінулае Гродна праз  дапоўненую рэальнасць

Ідэя экскурсіі ў дапоўненую рэальнасць Гродна нарадзілася пасля прагляду сумеснага праекта Facebook Oculus і British Museum.

[irp posts="41 787″ name="Фотапараўнанне: Гродна з Фарай Вітаўта і без яе"]

«Я падумаў, чаму б не зрабіць нешта такое і для Гродна? Наш горад адзін з самых гістарычных, тут шмат помнікаў захавалася да нашых дзён».

www.youtube.com/watch?v=o0g6RLEFRmI&list=PLDv5HLZAuC0lJsGxfueVUuefRfqDG3qdR&index=10

Так удалося сумясціць прафесійныя веды і даўняе захапленне гісторыяй горада. «Я трохі арыентуюся ў нашых гістарычных аб’ектах, нейкі час нават ездзіў па розных мясцінах і рабіў фотаздымкі.» Пад час працы пад дадаткам таксама часткова сам здымаў гродзенскія краявіды. «Здымкі рабіў на тэлефон, зранку, перад працай, ці пасля. Бо днём на працы „піліў“ іншыя праекты.»

[irp posts="10 634″ name=" Состояние лучше, чем ожидали". Первый этап реставрации лямуса успешно завершен"]

Праект можна развіваць

Ніякіх знешніх інвестыцый праект Артура не меў. «Грошы ўклаў толькі ў VR-акуляры. Набыў у Мінску вітрынны экзэмпляр па зніжцы.» Тэксты і здымкі шукаў у сеціве. «Паўсюль дадаваў подпіс — што адкуль браў ці з чыіх калекцый здымкі.» Астатняе — уласнае жаданне, вольны час і дапамога сяброў.

Гродзенец стварыў вэб-дадатак, каб акунуцца ў мінулае Гродна праз  дапоўненую рэальнасць

«Канечне, добра было б алічбаваць калекцыі гістарычных фота і напісаць арыгінальныя тэксты. Але гэта — праца для цэлай каманды.Было б добра, каб далучыліся гісторыкі і зацікаўленыя гаражане.»

У такім выпадку можна было б развіваць праект і далей. «Можна рабіць экскурсіі па залах музеяў, паказацт інтэр'еры кавярняў і шмат чаго яшчэ.» Калі ёсць зацікаўленасць — можна аб’ядноўваць намаганні і рабіць цікавыя рэчы на карысць нашага горада.