Здароўе і спорт

«Прыязджай і рамантуй бясплатна». Гродзенская велакухня чакае наведвальнікаў

Ужо трэці сезон працуе ў Гродне велакухня. У параўнанні з папярэднімі гадамі бясплатная веламайстэрня збавіла абароты, але нягледзячы на гэта стваральнікі глядзяць у будучыню з пазітывам і чакаюць гродзенцаў.

Са стартам новага сезона велакухня працуе з панядзелка па пятніцу. У гэтыя дні там дзяжурыць валанцёр. Бясплатная веламайстэрня паранейшаму выконвае свае функцыі.

«Сёлета да нас у майстэрню пакуль мала прыходзяць, усяго некалькі чалавек за змену. Быццам бы раварыстаў на вуліцы шмат, а ў нас адзінкі, — распавядае стваральнік велакухні, Аляксандр. — Калі ўзгадваць першы год працы, то людзей было рэальна шмат. Незразумела, чаму цяпер не прыязджаюць. Можа, забылі пра нас».

Звярнуцца на велакухню можа любы чалавек, які хоча адрамантаваць ровар. Для гэтага там ёсць усе неабходныя інструменты і валанцёр, гатовы растлумачыць і дапамагчы ў рамонце.

«Мы чакаем людзей, якія хочуць займацца сэрвісам свайго ровара самастойна. Тых, хто па розных прычынах не хочуць ці не могуць гэтага рабіць дома, або ў платнай майстэрні. У нас ўсё бясплатна. Прыязджай і рамантуй. Многія думаюць, што велакухня — гэта тая майстэрня, дзе можна прывезці ровар валанцёру і ён усё зробіць. Але людзі забываюць важнае слова — самаабслугоўванне. Так, дзяўчыне, якая баіцца зламаць пазногці, абавязкова дапамогуць. Але галоўнае - не садзіцца на шыю», — дадаў Аляксандр.

Хлопцы, якія валанцёраць у майстэрні, плацуюць там цалкам бясплатна. Яны разбіраюцца ў роварах і могуць падказаць, як адрамантаваць ровар.

Велакухня, як і раней, мае патрэбу ў розным інструменце і дэталях. Таксама патрэбны валанцёры, гатовыя там дзяжурыць.

Але галоўнае - гэта наведвальнікі. Праект ствараўся, каб дапамагаць велааматарам Гродна.

У майстэрні можна выпіць кавы ці чай, а таксама памыць рукі пасля працы.

Адрас: адкрыты гараж па вул. Жалезнай (насупраць Дэпартамента аховы Кастрычніцкага раёна)

Велакухня адкрыта:

ПН — ЧЦ з 18.00 да 21.00
ПТ з 17.00 да 20.00

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025