У чацвер 24 мая каля гродзенскіх замкаў усталявалі помнік Давыду Гарадзенскаму. Вага манумента — каля 16 тон. Скульптуру рабіў Сяргей Аганаў. Менавіта ў яго выкананні гродзенскі ваяр больш спадабаўся журы творчага конкурса праектаў.
Скульптуру рабілі пры фінансчавай падтрымцы Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы і мецэната Анатоля Карабача. Заўтра, 25 мая, пройдзе прыёмка скульптуры гарадской адміністрацыяй і манументальным саветам. Афіцыйнае адкрыццё прызначана на 1 чэрвеня і пройдзе у межах Фестывалю нацыянальных культур.
Давыд Гарадзенскі: што ведаем насамрэч і што прыдумалі «ўдзячныя нашчадкі» пра героя, якому хочуць паставіць помнік
Па словах скульптара, гранітны манумент стане «новым для Гродна», бо раней тут не было падобных помнікаў. «У маёй працы будзе ясна бачны сілуэт ваяра, ён будзе вылучацца са скалы», — казаў Сяргей Аганаў.
Для мяне Давыд Гарадзенскі - гэта сімвал скалы і крэпасцi. Мне хацелася б, каб ён менавiта так i выглядаў. Хацеў, каб скульптура была сілуэтная — гістарычны вобраз у сучасным пераасэнсаваннi".
[irp posts="18 976″ name=" Для мяне Давыд Гарадзенскі - сімвал скалы і крэпасцi". Скульптар Сяргей Аганаў пра свой пераможны праект"]