Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» скончылі дзявяты сезон і выйшлі на вакацыі. Адзначыць выпускны разам са студэнтамі прыехаў знакаміты беларускі баец і музыка Віталь Гуркоў.
Па выніках гэтага года найлепшай студэнткай стала Святлана Самойленка. Яе ўзнагародзілі як за добрае веданне мовы, так і за яе папулярызацыю — сёлета Святлана звярталася ў гарвыканкам з прапановай трансляваць вершы і ўрыўкі з празаічных твораў у салонах аўтобусаў і тралейбусаў .
[irp posts="61 311″ name="Вершаў не будзе. Гарвыканкам даў адказ гродзенцы, якая прапанавала ўключаць творы ў транспарце"]
Пасля моўнага інтэрактыву перад слухачамі выступіў Віталь Гуркоў. Спартсмен расказаў пра свае трэніроўкі, удзел у зборы сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку, уласную лінейку адзення і сваю матывацыю.
«Я хачу паказаць, што можна быць паспяховым спартсменам і разам з тым рабіць тое, што любіш,» — сказаў Віталь, маючы на ўвазе і сваю музычную дзейнасць.
Студэнтаў цікавіла пытанне, як пачаць займацца чалавеку з зусім не спартыўным целаскладам. Спартсмен адказаў, што для поспеху галоўнае — пастаянства.
«Трэба параўноўваць сябе сённяшняга з сабой учарашнім. Трэба проста паспрабаваць, прыняць рашэнне. Мы самі робім выбар, дзе нам быць і чым займацца,» — сказаў Віталь.
А пачаць трэніроўку цікаўнаму студэнту Віталь прапанаваў проста падчас заняткаў. Так, госць прадэманстраваў самыя асновы — як правільна стаяць, трымаць рукі і трапна біць. Ад спарынгу, праўда, вырашылі адмовіцца.
Пасля заняткаў прыхільнікі доўга не адпускалі госця — Віталь ахвотна з усімі фатаграфаваўся і даваў аўтографы.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…