Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разглядзець пытанне аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.
Дзясяткі будучых каталіцкіх і праваслаўных святароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы ў ваенкамат. Сярод прызыўнікоў ёсць каталіцкі святар, які ўжо скончыў семінарыю і служыць у катэдральным касцёле Гродна. У Міністэрстве абароны кажуць, што выклікаюць у межах закону.
«З улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для працы ў парафіях Беларусі і беручы пад увагу тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць, Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб адтэрміноўцы праходжання вайсковай службы студэнтам-семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту, піша Catholic.by.
З красавіка 2006 году ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Мінабароны хадайніцтвы аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад прызыву для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных вну.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…