Горад

Брытанскі блогер-падарожнік наведаў бязвізавы Гродна і зняў цікавае відэа

Адзін з самых папулярных блогераў, якія спецыялізуюцца на Усходняй Еўропе, брытанец Конар Клайн наведаў бязвізавы Гродна. Гэта было сёлета ў красавіку. У маі на сваім канале на YouTube ён падзяліўся ролікам, у якім распавёў пра паездку.

Конар у мінулым адвакат, цяпер рэгулярна падарожнічае і здымае відэа. Брытанец наведаў каля 80 краін, уключаючы ўсе 50 еўрапейскіх.

«Зараз я спецыялізуюся на падарожжах ва Усходняй Еўропе з выкарыстаннем мясцовых моў, — распавядае Конар. — Мой канал — самы папулярны на YouTube сярод падарожнікаў гэтага рэгіёна. Я праводжу розныя сустрэчы, знаёмлюся з мясцовымі. Дарэчы, ведаю рускую мову, вучыў яе ў Адэсе. У мінулым годзе я зрабіў відэаролікі з Румыніі, Малдовы, Сербіі, Польшчы і Украіны. Сёлета наведаў Беларусь. У сакавіку быў Брэсце і Мінску, а ў красавіку прыязджаў у Гродна».

Каб прыехаць у Беларусь, брытанец скарыстаўся бязвізавым рэжымам. Пра гэта ён і распавядае ў сваім відэа. А яго ролікі глядзяць па ўсім свеце.

«Я хацеў паехаць у Гродна, бо ведаў, што гэта добры горад і знаходзіцца недалёка ад Варшавы. Я быў у Варшаве і вырашыў скарыстацца момантам — сеў на цягнік і прыехаў у Беласток, а на наступны дзень адправіўся праз мяжу ў беларускі горад, — кажа Конар.

За 5 дзён ў Гродне брытанец пабываў у сяброўкі, а таксама наведаў розныя кафэ, рэстараны і начныя клубы.

«У Гродна мне спадабалася, гэта зручны горад, дзе можна адпачыць на працягу некалькіх дзён. Я бачыўся з сяброўкай і яна зрабіла для мяне дранікі. Гэта было смачна. Таксама некалькі разоў выходзіў на шпацыр у цэнтр горада. Быў у рэстаране Kronon, што месціцца ў лесе. У позні час сутак я атрымліваў асалоду ад начнога жыцця горада, быў у Houdini і ў клубе БАЗА» , — распавёў падарожнік.

Брытанец сказаў, што яшчэ вернецца ў Гродна, вось толькі калі - яшчэ не ведае. Плануе ў наступны раз паехаць на Аўгустоўскі канал.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024