Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Гродне і маладых святароў атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкаматы. Такія ж позвы атрымалі і ў Пінскай дыяцэзіі, дзе таксама знаходзіцца духоўная семінарыя.
Паводле ксяндза-каноніка Антоні Грэмзы, душпастыра моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, усе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась, піша krynica.info.
«Такое першы раз! Яшчэ няма інфармацыі, ці ёсць адтэрміноўка, ці няма, але ўсіх выклікаюць у камісіі. Невядома, што будзе далей і што стала падставай. Чакаем дагэтуль адказу», — падкрэсліў ксёндз-канонік.
Ёсць сведчанні, што «лісты шчасця» прыйшлі і дзясяткам праваслаўных семінарыстаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…