На вуліцах Гродна з 1 чэрвеня будзе працаваць перасоўная кавярня на колах. Там будзе бясплатны wifi, свежая выпечка, а буфетчыцай будзе кіроўца.
Цяпер заканчваюць вонкавае аздабленне і ўнутраны дэкор тралейбуса, які зможа трансфармавацца ў невялікую кавярню. Белы кузаў упрыгожваюць малюнкамі знакавых аб’ектаў горада, ёсць элементы нацыянальных узораў і фестывальная сімволіка. У салоне прадугледжана 18 пасадачных месцаў.
У планах — пашырыць колькасць наведвальнікаў кавярні за кошт стацыянарных столікаў на вуліцы пад навесам, расказвае «Гродна Плюс».
У якасці відовішчаў, акрамя віду з акна на плошчу, гасцям установы прапануюць паглядзець фільмы пра гісторыю горада і развіццё тралейбуснага руху. З пачастункаў - як мінімум 8 відаў кавы, марозіва, свежую выпечку і дэсерты.Кавярня ўпершыню прыпаркуецца па баку Палаца Тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы ў дзень адкрыцця фестываля нацыянальных культур. Падчас яго гастранамічная навінка будзе працаваць ад світання да заходу, не заязджаючы ў дэпо.
Пазней начаваць перасоўная кавярня будзе на тэрыторыі тралейбуснага парка, там жа будуць папаўняць і запасы правізіі. Праект задуманы як сезонны, таму зімой кавярня-тралейбус працаваць не будзе.
[irp posts="62 083″ name="Смотрите, какой будет программа Фестиваля Национальных культур"]