Мультсерыял пра Мікі Маўса агучаць па-беларуску. Глядзіце пілотную серыю

На платформе Talaka пачалi збiраць сродкi на агучванне па-беларуску мультсерыяла Miki Маўс. Студыя «Gavarun_by» плануе агучыць 25 серый з сезонаў 2013−2014 гадоў. Агульны час 25 серый — каля 85 хвілін.

Паводле арганізатараў, беларускамоўная прастора адчувае моцны дэфіцыт лакалізаванага па-беларуску медыякантэнту. Асабліва гэта адчувальна ў дзіцячым сегменце і з кантэнтам, які можна паглядзець анлайн, у патрэбны час, з любога месца Беларусі й свету.

За паўтара года студыя «Gavarun_by» ужо агучыла па-беларуску каля 40 поўнаметражных і кароткаметражных фільмаў і мультфільмаў, песень і разнастайных ролікаў, міні-серыял, тэлепраграму.

Лакалізаваныя па-беларуску серыі мультсерыяла будуць выкладваць на ютуб-канале студыі «Gavarun_by». Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна будзе цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Рэалізаваць праект запланавана ў тэрмін да двух месяцаў пасля збору грошай, то бок кожны тыдзень будзе выкладацца каля трох новых серый. Беларуская версія гукавой дарожкі ствараецца па правілах закадравага агучвання. Відэашэраг таксама будзе часткова лакалізаваны.

Каб на ўласныя вочы і вушы паглядзець і пачуць, што за мультфільм, як гэта будзе выглядаць і гучаць, аўтары зрабiлi пілотную серыю. Глядзіце і зацэньвайце!

www.youtube.com/watch?v=E86bInGI8Gg

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024