25 мая, а 18:00 пройдзе адкрыццё галерэі «У Майстра». У лютым яна закрывалася на рамонт і рэбрэндынг. Арганізатары маюць пяць прычын, чаму варта прыйсці на адкрыццё.
Галерэя «У Майстра» адкрываецца выставай актуальнага беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча. Яго работы знаходзяцца ў калекцыі Беларускага Музея Сучаснага Выяўленчага Мастацтва, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі, Манака, Швейцарыі. У Гродне аўтар выстаўляецца ўпершыню, ды яшчэ і з унікальнай выставай графікі. Дзве працы з гэтай выставы ўзялі першае месца на конкурсе «Графіка года-2017». А якія работы зоймуць першае месца ў вашым асабістым рэйтынгу?
У галерэі цалкам змяніўся асартымент. Тут можна будзе знайсці эксклюзіўныя работы новых і незвычайных майстроў з усёй Беларусі. Упрыгажэнні, кераміка, скульптура і прадметы інтэр'еру — усё ў адзіным экзэмпляры і больш нідзе ў горадзе. Зніжкі таксама будуць.
У галерэі будзе граць дыджэй, гасцей чакаюць прыемныя сюрпрызы і пачастункі. Танцы і нязмушаныя зносіны вітаюцца!
Галерэя «У Майстра» за тыя некалькі месяцаў, што знаходзілася на рамонце, памянялася не толькі вонкава, але і ўнутрана. Гасцей запрашаюць даведацца, якія новыя мерапрыемствы рыхтуюць супрацоўнікі галерэі.
Прыняць удзел і адчуць, што сучаснае мастацтва, гэта не сумныя музейныя залы, а пульсавалы рытм сучаснага жыцця вялікіх гарадоў, які зарадзіць энергіяй.
[irp posts="64 673″ name="Дзе чый падворак? Глядзі карту-схему фестываля і выбірай, куды пайсці"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…