У падапечных Ігара Кавалевіча чарговая перамога ў чэмпіянаце Беларусі. У 8-м туры, які праходзіў у Гомелі 21 мая, футбалісты “Нёмана” апынуліся мацней за мясцовую каманду з лікам 2:0.
Два свае галы гродзенцы забілі ў самым канцы сустрэчы. Спачатку на 89-й хвіліне вызначыўся Мукам, дзякуючы дакладнаму ўдару з-за межаў штрафной. А на 92-й хвіліне Януш апынуўся хутчэй за абаронцаў “Гомеля” і абыграў сваім ударам брамніка.
“Гомель” – “Нёман” – 0:2
http://https://www.youtube.com/watch?v=X6Bihha-yKg
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
“Мы разбіралі гульню «Гомеля». Яны павінны былі набраць больш ачкоў: з «Дынама» [Мінск] гулялі добра і «Дняпру» не павінны былі прайграваць. Мы ведалі, што каманда суперніка будзе змагацца. Нам пашанцавала, што выручыў брамнік. «Гомеля» мацней за нас у ампраметрычных дадзеных, і небяспека што ішла пры штрафных і кутніх гэта пацвердзіла. Жураў у гэтых эпізодах сыграў выдатна: не даў забіць «Гомелю»…
«Нёман» каманда з характарам, мы ўжо 4-5 гульню забіваем пасля 85-й хвіліны. Мы адчувалі цяжкасці ў цэнтры поля, дзе ў нас упершыню працавала звязка Кантарыя-Жукоўскi, але гэтай парай я задаволены. Я ўдзячны камандзе за тое, што хлопцы хілілі да канца сваю лінію і заслужана перамаглі”.
Пасля перамогі над “Гомелем” гродзенская каманда паднялася на трэці радок у турнірнай табліцы і мае зараз 15 ачкоў. Але яшчэ не ўсе каманды ў туры згулялі свае матчы.
Наступную гульню “Нёман” правядзе 28 мая ў Гродне і будзе прымаць жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”, якое займае шосты радок з 12 ачкамі ў актыве.


