Абгуляўшы «Віслу» з Плоцка ў апошнім туры чэмпіянату Польшчы, каманда з Беластока другі год запар заваявала срэбраныя медалі і забяспечыла сабе пуцёўку ў Лігу Еўропы.
За апошнія гады футбол у Беластоку прыкметна прагрэсуе, а разам з гэтым і ўзровень заўзення за каманду. Так, апошні матч сезону там наведала крыху больш за 20 тысяч чалавек. Варта адзначыць, што ў суседзяў на футбол усе ходзяць у клубнай атрыбутыцы.
За 30 секунд да фінальнага свістка ў матчы з «Віслай» на поле сталі масава выбягаць заўзятары, думаючы што гэта ўжо канец матчу. Пазбегнуўшы вялікага скандалу, дыктару на стадыёне атрымалася вярнуць іх за межы поля. У выніку праз некалькі хвілін прагучаў фінальны свісток, а разам з ім тысячы заўзятараў «Ягелоніі» выбеглі на поле віншаваць сваіх улюбёнцаў.
Матч скончыўся з лікам 2:1. Такім чынам каманда з Беластока заваявала ў чарговы раз другое месца ў чэмпіянаце Польшчы і атрымала пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі Еўропы.
Пасля матчу на адной з цэнтральных плошчаў Беластока фанаты зладзілі ўрачыстае віншаванне каманды і трэнера.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…