Дзмітрый Варац з Гродна чарговы раз стаў чэмпіёнам свету па муай-тай

У Мексіцы 20 мая завяршыўся Чэмпіянат свету па тайскім боксе. У апошні дзень спаборніцтваў прадстаўнік Гродна Дзмітрый Варац, які выступае за зборную Беларусі, здолеў у фінале перамагчы вугорца і ўзяць золата чэмпіянату.

Каб абараніць тытул чэмпіёна свету Дзмітрыю прыйшлося правесці чатыры баі. Традыцыйна гродзенец біўся ў сваёй катэгорыі 67 кілаграмаў.

У першым паядынку Варац адолеў амерыканца, накаўтаваўшы яго локцем з развароту. Далей Дзмітрый прайшоў рускага байца і выйшаў у паўфінал з казахам. Там гродзенец апынуўся мацнейшым за суперніка і яго чакаў фінал з вугорцам. У апошні дзень спаборніцтваў Дзмітрый біўся за званне чэмпіёна свету. У фінале па ачках Варац здолеў абыйсці вугорца і абараніць тытул чэмпіёна свету.

Нагадаем, Дзмітрый і ў 2017 годзе на Чэмпіянаце свету ў Мінску перамог у фінальным паядынку. Тады гродзенец накаўтам перамог байца з Тайланда і ўзяў залаты медаль.

Усяго на чэмпіянаце свету ў Мексіцы зборная Беларусі заваявала 8 медалёў - пятае агульнакаманднае месца: 2 золата, 3 срэбра і 3 бронзы. А першае агульнакаманднае месца заняла зборная Расіі, у якой на рахунку 22 медалі.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025