У двары гандлёвага цэнтра ABC на Савецкай ужо некалькі дзён рыхтуюць чарговую вялікую выяву з відам старога Гродна. Заказчыкам малюнка выступіў гандлёвы дом «Нёман». Работы абяцаюць скончыць да 1 чэрвеня.
Ужо па накідах зразумела, што ў двары ABC з’явіцца малюнак старога Гродна. А вось з якой гравюры будзе ўзяты малюнак, заказчыкі трымаюць у сакрэце. Яны хочуць да фестывалю нацыянальных культур зрабіць гораду сапраўдны падарунак.
Над стварэннем выявы на сцяне плошчай каля 80 кв.м. працуюць мастакі Павел Іваноў і Максім Карповіч.
У двары цэнтра ABC ужо ёсць некалькі маштабных малюнкаў з відамі старога Гродна. Іх малявалі восенню 2017 года. Такія выявы сталі ўпадабанай фотазоной гродзенцаў і гасцей горада.