Найбуйнейшы ў краіне онлайн-гіпермаркет 21vek.by 19 мая афіцыйна адкрыў пункт выдачы тавараў у Гродне. Ён размясціўся ў самым цэнтры горада на вуліцы Свярдлова, 17. Там можна не толькі забраць замоўлены раней тавар, але і зрабіць на месцы новы заказ.
Онлайн-гіпермаркет 21vek.by працуе ў Беларусі ўжо 14 гадоў. Сёння гэта адна з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю ў краіне. У гіпермаркеце можна купіць усе неабходныя тавары: тэхніку, мэблю, прадметы для кухні, дома, саду або дачы, аўтамабільную атрыбутыку і многае іншае. Усяго гіпермаркет прадастаўляе выбар з больш чым 180 000 тавараў.
«Гродна пасля Магілёва і Брэста стаў трэцім горадам у Беларусі, дзе мы адкрылі свой пункт выдачы тавараў. Перавага такіх пунктаў у тым, што пры афармленні заказу да 21:00 сёння, кліенты могуць ужо на наступны дзень забраць сваю пакупку, — распавядае начальнік аддзела развіцця сеткі пунктаў выдачы заказаў Паліна Ракса. — У бліжэйшы час мы плануем адкрыць яшчэ адзін пункт у Гомелі. А да канца года — адкрыць 10 такіх аб’ектаў у кожным абласным цэнтры і ў іншых буйных гарадах Беларусі «.
«Перавага такіх пунктаў у хуткасці і бясплатнасці дастаўкі. Таксама кліенты могуць прыйсці сюды і паглядзець тавар, які ёсць у наяўнасці. Калі абраны тавар чалавека задаволіць, ён адразу на месцы можа яго і купіць. Цэны ў нас ніжэй чым у афлайн-крамах», — дадала Паліна Ракса.
Для таго, каб наведвальнікі маглі зрабіць заказ прама ў пункце выдачы, тут размешчана неабходнае абсталяванне. Пры неабходнасці адміністратары пункта дапамогуць кліенту абраць пэўную мадэль з шырокай лінейкі тавараў.
У анлайн-гіпермаркеце дзейнічае бонусная сістэма за кожную пакупку: 1 бал роўны 1 рублю. Баламі можна аплаціць да 30% кошту тавару. Тавары ў онлайн-гіпермаркеце 21vek.by можна набыць як па наяўным разліку, так і ў крэдыт, у растэрміноўку, па сертыфікатах або аплаціць праз ЕРИП.
Пункт выдачы тавараў анлайн-гіпермаркета 21vek.by у Гродне знаходзіцца на вуліцы Свярдлова, 17.
Час працы: пн-пт з 11.00 да 21.00
СБ-НДЗ з 11.00 да 20.00
ООО «Триовист»
УНП 190 806 803
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…