Людзі і справы

Палова жыхароў Гродна і вобласці жывуць на суму менш 400 рублёў на месяц

Кожны другі жыхар Гродзеншчыны жыве ў месяц на суму, якая не перавышае 400 рублёў, паведамляе Гродно 24. Пра гэта гаворыцца ў выбарачным даследаванні сем’яў за апошні квартал мінулага года, якія правялі статыстычныя органы.

За мінулы год знізілася колькасць тых, хто жыве на суму да 150 рублёў у месяц — іх стала менш на 3%. Пры гэтым вырасла колькасць гродзенцаў, якія распараджаліся ў кастрычніку-снежні мінулага года сумай больш за 600 рублёў. У цэлым, 54,9% жыхароў рэгіёну мелі на руках суму не больш за 400 рублёў. Па сярэднеўзважанаму курсу за той перыяд (1,9905 рублі за долар), выходзіць, што кожны другі гродзенец жыў на 200 або менш даляраў у месяц.

Ніяк не змянілася сітуацыя з тымі, у каго даходы не перавышаюць бюджэт пражытачнага мінімуму. Роўна 5% жыхароў вобласці жылі ніжэй за рысу беднасці як у канцы 2016 года, так і ў канцы 2017-га.

Пры гэтым адзначым, што колькасць беднякоў у нашай вобласці самая нізкая сярод астатніх абласцей. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці гэты паказчык складае 8,4%, а ў Гомельскай — 8,1%.

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025