Сустрэча з вядомым гродзенскім журналістам, блогерам і пісьменнікам пройдзе 17 мая ў Цэнтры гарадскога жыцця. Сяргей Астраўцоў абяцае распавесці пра ўласную творчую кухню, месца паміж літаратурай і журналістыкай і тое, як пісаць, каб цябе чыталі.
Сяргей Астраўцоў - журналіст, рэдактар, блогер. З 2007 года рэгулярна вёў літаратурны дзённік у блогу «Праз гарадзенскія акуляры», які размяшчаўся на інтэрнэт-сайце газеты «Наша Н**а». У 2012 годзе ў электронным выглядзе выйшлі дзве кнігі С. Астраўца. «Райскія яблычкі. Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі» і «Жалезная заслона з арнаментам. Стэнаграфічная сага».Пачытаць іх можна ў Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org.
Зараз вядзе блог на сайце Радыё Свабода пад назвай «Дзённік пісьменніка».
Кніга Сяргея Астраўцова «Цэнзарскія нажніцы» адзначана прэміяй «Гліняны Вялес».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…