Мэта конкурса сэлфі - падтрымаць вяртанне ў горад яго самых старажытных анёлаў. Тых самых, што трымаюць каралеўскі герб на першай праўдзівай выяве Гродна — гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта. Ладзяць акцыю праект «Анёлы над горадам» і партал Hrodna. life. Стаць яе ўдзельнікам проста — трэба зрабіць сэлфі з любым анёлам. За гэта атрымаеце дызайнерскую налепку і стылёвы магніт. Конкурс доўжыцца да 24 мая. Таго, чыё анёльскае сэлфі назбірае найбольш падабаек, чакае адмысловы падарунак!
Сустрэць у Гродне анёла не складана. Іх выявы ў горадзе — даніна еўрапейскай традыцыі, а наш горад па праву лічаць адным з самых еўрапейскіх гарадоў Беларусі.
Анёлы ў Гродне месцяцца на сценах, вежах і брамах горада, яны хаваюцца паміж старонкамі кніг ці ўпрыгожваюць палічкі кватэр. Іх шмат, але анёлаў многа не бывае!
Тое, што хутка ў горад вернуцца і анёлы з гравюры Ё. Адэльгаўзера і М. Цюнта — наша агульнае дасягненне. То прывітайма анёлаў сваімі гасціннымі сэлфі!
[irp posts="59 733″ name="Рэдкая гравюра Гродна будзе і ў Беларусі. Грошы на праект сабралі за 13 дзён"]
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…