Паляк за рулём Opel Zafira пратараніў браму на мяжы і на вялікай хуткасці паехаў далей у Беларусь. Яго затрымалі беларускія пагранічнікі каля 500 м ад мяжы, расказала Катажына Здановіч з прэс-службы Падляшскага аддзялення Польскай памежнай службы.
Здарэнне адбылося 15 мая. Каля 19.00 польскага часу ў ваколіцы мястэчка Ялоўка (Jałówka) камеры польскіх памежнікаў зафіксавалі аўто, якое пратараніла закрытую браму на выездзе з Польшчы. Гэта ўчастак мяжы непадалёку ад Белавежскай пушчы, дарога, перасечаная мяжой, далей ідзе ў кірунку райцэнтра Свіслач.
Мужчына праехаў уздоўж мяжы каля 10 км, але не аддаляўся ад яе больш чым на 500 м. Па інфармацыі беларускіх памежнікаў, у затрыманага мужчыны не было пры сабе ніякіх дакументаў, ён быў п’яны. Выразна растлумачыць свой учынак ён не змог
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 371 КК (наўмыснае незаконнае парушэнне дзяржмяжы на механічным транспартным сродку). Да высвятлення ўсіх абставінаў яго змясцілі ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы, паведамілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
У той жа дзень на брэсцкім участку палякі заўважылі сляды нелегальнага пераходу мяжы. Беларускія калегі па іх інфармацыі затрымалі грамядзяніна Германіі, які, як аказалася, падарожнічаў па ваколіцы на ровары і выпадкова стаў нелегалам.
Абодва затрыманыя мужчыны будуць перададзеныя польскаму боку.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…