Горача? Астудзіся ў Burger King: увесь май марозіва — у падарунак!

Надвор’е ўсё выразней нашэптвае пра тое, што лета блізка. Вось і рэстараны сусветнай сеткі Burger King у Гродне вырашылі парадаваць сваіх наведвальнікаў па-сапраўднаму летнай прапановай: увесь май тут можна асвяжыцца найсмачнейшым марозівам у хрумсткім вафлевым ражку зусім бясплатна!

Усё, што для гэтага трэба, — зайсці ў любы з двух гродзенскіх рэстаранаў Burger King, выбраць тое, што вам падабаецца, з разнастайнага меню (у якім адных толькі бургераў і вопераў - амаль два дзясяткі!) на суму ад 3 рублёў (так-так, усяго!), і атрымаць у падарунак ражок марожанага.

Куды ісці? Напэўна абодва адрасы — вул. Савецкая, 25 і пр-т Касманаўтаў, 81 — вам добра знаёмыя. Першы — у гістарычнай часткі горада, на пешаходнай вуліцы — вядомы не толькі жыхарам Гродна, але і яго шматлікім гасцям: сюды зручна зазіраць, каб смачна і хутка паесці ў перапынках паміж аглядам славутасцяў. А другі Burger King, размешчаны ў ажыўленым гандлёвым цэнтры «Алмі», стаў улюбёным месцам адпачынку ў кампаніі сяброў і цэнтрам прыцягнення для маладых сем’яў з дзецьмі. І гэта не дзіўна: бо ў гэтым рэстаране ёсць вялікі гульнявы пакой для маленькіх наведвальнікаў - прычым бясплатны. У ім досыць і забаў, і месца, каб надоўга затрымаць дзетак самых розных узростаў. А пакуль малыя з карысцю і задавальненнем выдаткоўваюць свае бясконцыя запасы энергіі ў гульнявым пакоі, іх мамы і таты могуць спакойна паесці і пагутарыць. Адпачыць усёй сям’ёй, сумясціць прыемнае з карысным, а «на закуску» атрымаць бясплатнае марозіва — выдатнае завяршэнне майскіх выходных!

Калі ісці? Прама зараз! Вафельны ражок у падарунак да любой замовы ад 3 рублёў можна атрымаць з 1 па 31 мая.

Хочаце яшчэ больш падарункаў і сюрпрызаў? Тады не забудзьцеся пра купоны з адмысловымі прапановамі і зніжкамі да 50%. Тут заўсёды можна знайсці што-небудзь цікавае, а галоўнае, выгаднае — як для сябе, так і для вялікай кампаніі! Самыя свежыя прапановы заўсёды даступныя на сайце burger-king.by у раздзеле «Навінкі і акцыі». Спампоўвайце, вывучайце, выбірайце, называйце код касіру — і эканомце!

Дарэчы, нават калі вы заняты чалавек і час зайсці ў рэстаран з’яўляецца нячаста, на дапамогу прыйдзе «Кінг драйв»: ежу і напоі можна замовіць, не выходзячы з машыны! І, вядома ж, атрымаць ражок у падарунак таксама. Працуе «Кінг драйв» у Burger King на праспекце Касманаўтаў - прычым практычна кругласутачна, з трохгадзінным перапынкам з 02:00 да 05:00.

Але нават калі на гадзінніку позні вечар ці на працы аўрал, парадаваць сябе любімым воперам з Burger King дапаможа зручная служба дастаўкі: з 9:00 да 23:00 ваш заказ прывязуць прама дадому або ў офіс! Дастаткова патэлефанаваць па нумар 7566 або выбраць патрэбныя стравы з меню онлайн — праз афіцыйны сайт сеткі burger-king.by.

Burger King запрашае ў госці, жадае смачна есці і выдатнага вясновага настрою!

ООО «БУРГЕР БК»

УНП 192 415 615

Падзяліцца
Меткі: рэклама

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025