У інтэрнэце з’явіўся Цэнтр правоў прызыўніка, які дапаможа змагацца з дзедаўшчынай

У інтэрнэце з’явіўся Цэнтр правоў прызыўніка, які можа стаць платформай для стасункаў вайскоўцаў і дапаможа змагацца з дзедаўшчынай у войску.

Стваральнікі праекта кажуць, што платформа дазволіць зрабіць войска больш празрыстым і распазнаць тых, хто любіць злоўжываць сілай і службовым становішчам.

Партал povestka.by распавядае прызыўнікам, дапрызыўнiкам, ваеннаабавязаным, вайскоўцам і альтэрнатыўшчыкам пра іх правы, законы і тое, як абараніць сябе ад несправядлівасці падчас прызыву ў войска. На сайце можна знайсці адказы на пытанні прызыўнікоў або задаць пытанне онлайн.

За 2017 год сайт наведала больш за 100 тыс. чалавек, яны задалі больш за 2000 пытанняў і правялі на сайце больш за 12 000 гадзін за чытаннем матэрыялаў.

[irp posts="61 329″ name="Чатыры гады ўзмоцненага рэжыму. У Гродне вынеслі прысуд па чарговай справе аб дзядусе ў войску"]

Актывісты хочуць маштабаваць праект, для гэтага патрэбна народная падтрымка. Цяпер на платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на аплату хостынга і дамена ў гэтым годзе. Да гэтага чатыры гады ў развіццё рэсурсу актывісты ўкладвалі свае грошы.

«Да нас часта звяртаюцца прызыўнікі, якія хочуць ведаць, а як служыцца ў нейкай канкрэтнай вайсковай частцы, ці ёсць там дзедаўшчына, як кормяць і інш. Паколькі мы самі там не знаходзімся, то адказаць на гэтыя пытанні не можам. Але мы нацэлены на тое, каб наша платформа стала форумам для зносін прызыўнікоў, і тых, хто ўжо служыць,» — патлумачыў адзін з актывістаў праекта Сямён Гаўрыленка.

Падтрымаць праект можна тут.

[irp posts="63 480″ name="Хутка зможам уплываць на працу ЖКГ: летам у Гродне запрацуе партал 115.бел"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024