20-тысячнага бязвізавага турыста за перыяд 2018 года сустрэлі ў Гродне 16 мая. Ім стаў жыхар нямецкага Ольденбурга — Андрэй Чуб. Пасля адпачынку ў Друскеніках ён вырашыў з сям’ёй заехаць і ў Беларусь.
Сустракаў гасцей на плошчы Савецкай начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. Ён уручыў турыстам сімвалічныя падарункі.
Андрэй Чуб родам з Казахстана, але жыве ў Нямеччыне з 1999 года і мае нямецкае грамадзянства. У жонкі і дзіцяці ёсць рускае грамадзянства і яны без праблем перасякаюць мяжу з Беларуссю. Андрэю даводзіцца карыстацца бязвізавым рэжымам.
«Першы раз я быў у Беларусі ў 1993 годзе, а ў Гродне ўпершыню пабываў у 2017 годзе. Праз год мы з сям’ёй вырашылі прыехаць сюды зноў. Добра, што есць машына, а так наўрад ці бы сюды паехалі наўпрост з Нямеччыны. Далёка.
Калі шчыра, сюды можна было б ехаць на адпачынак у мясцовыя санаторыі. У цэлым добра, што ў Гродна можна прыязджаць без візы. У Гродне мы без начоўкі - усяго на некалькі гадзін. Прыехалі па пакупкі і пагуляць, а таксама пачуць рускую мову. Сам па сабе горад чысты і прыгожы, ёсць што паглядзець. Атмасфера добрая", — распавёў Андрэй.
Са студзеня да сярэдзіны мая 2017 года Гродна наведала 11 тысяч бязвізавых турыстаў. За аналагічны перыяд 2018 года колькасць такіх турыстаў павялічылася амаль удвая. Да канца года ў Гродне плануюць прыняць да 100 тысяч бязвізавых гасцей.
За два гады бязвізавага рэжыму беларускі горад наведалі прадстаўнікі 42 краін. Асноўныя дзяржавы, гэта Літва, Польшча, Латвія і Нямеччына.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…