Адзіная дыспетчарская служба і партал 115.бел запрацуюць летам у Гродна і вобласці. Праз яго жыхары змогуць адпраўляць запыты, якія тычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі, з прывязкай адпаведнай праблемы да карты горада.
Пасля мадэрацыі запыты накіроўваюцца ў падраздзяленні гарвыканкамаў або гарадскім службам для выканання. Такім чынам, грамадзяне могуць уплываць на рэйтынг арганізацыі, ацэньваючы якасць выкананай па яго запыту працы, і на паляпшэнне якасці паслуг у сферы ЖКГ.
Дамовы па запуску адзінай дыспетчарскай службы і партала 115.бел. складзены практычна з усімі раёнамі Гродзенскай вобласці. Укараняць іх плануюць ва ўсіх гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч, піша БЕЛТА.
Да канца гэтага года партал 115.бел плануюць запусціць у Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Цяпер жа ім могуць карыстацца жыхары Мінска, Віцебска, Салігорска і Крычава. Па словах Дзмітрыя Парфіяновіча, папулярнасць партала расце, колькасць зваротаў з кожным годам павялічваецца.
[irp posts="57 338″ name="Глядзіце, калі ў вашым раёне адключаць гарачую ваду"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…