У Гродне пакажуць дыяфільмы для дарослых «Казкі ў фармаце 18×24». Іх агучаць ужывую акцёры і музыкі. Мерапрыемства пройдзе 23 мая ў 19.00 у творчай прасторы «ДОМ46».
Стваральнікі праекта «дыяфільм live» кажуць, што такім чынам яны аднаўляюць «рытуальную» атмасферу дыяпрагляда, паказваюць плёнкі з дыяфільмамі савецкага часу на вялікім экране ў новай інтэрпрэтацыі і «жывым» акцёрскім і музычным суправаджэнні.
«Казкі ў фармаце 18×24» — гэта праграма дыяфільмаў для дарослых (16+), якая ўключае народныя і аўтарскія, добрыя і наіўныя, псіхадэлічныя і крыху дзіўныя казкі.
Узроставае абмежаванне 16+ паказана ўмоўна, і носіць рэкамендацыйны характар. Інтэрпрэтацыі казак і паказваны матэрыял могуць быць недастаткова зразумелыя дзецям. Дарослыя ж, наадварот, атрымаюць яркі букет уражанняў, ежу для душы і розуму.
«Дыяфільм live» — гэта акцёрскія і музычныя рашэнні, жывая музыка, шумавая агучка, яркае аўдыёвізуальных дзейства, якое знаходзіцца паміж тэатрам і канцэртам. Гэта гульня сэнсаў, сімвалаў, алюзій, скрыжаванне часоў, пасланне з мінулага ў будучыню.
Працягласць: 90 хвілін.
Кошт: 5 р. — папярэдне, 7 р. — у дзень мерапрыемства.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…