11 мая на сцэне Купалаўскага тэатра сталі вядомыя імёны 5 лепшых юных чытальнікаў Беларусі. Сярод пераможцаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» — гродзенкі Маліка Мірзаліева з гімназіі № 1 і Марыя Новік з сярэдняй школы № 22. Ім уручылі смартфоны Apple ад кампаніі velcom.
На працягу 8 месяцаў больш за 2 тысячы вучняў 7−8 класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся за права выступіць у фінале і атрымаць галоўны прыз конкурсу — iPhone. У межах першага этапу конкурсу ўдзельнікі размясцілі ў сацыяльных сетках 2048 відэазапісаў з чытаннем твораў аўтарства беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. З іх вызначылі па 30 лепшых ад кожнай вобласці і Мінска.
[irp posts="59 850″ name="Пераможцы конкурса «Чытаем па-беларуску з velcom» давялі журы да слёз"]
Падчас фіналу на сцэне Купалаўскага творы беларускіх аўтараў прадставілі 35 вучняў. Кожнаму ўдзельніку на выступленне было адведзена 2 хвіліны.
«Дзякуючы сучасным тэхналогіям мы звярнулі ўвагу дзяцей на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў, — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.
Cтаршыня журы конкурсу Уладзімір Ліпскі кажа, што гэта было сапраўднае свята беларускай мовы і культуры.
«Дзеці з усёй краіны паказалі, на колькі важна захоўваць самы галоўны скарб — родную мову. Талент кожнага ўдзельніка конкурсу „Чытаем па-беларуску з velcom“ мяне, на самой справе, уразіў» — сказаў ён.
[irp posts="47 218″ name=""І напісаць верш, і адрамантаваць ланцужок — паэзія". Гродзенскі ювелір пра творчасць, працу і сапраўдныя каштоўнасці"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…