Рэгіёны выміраюць. Беларусь зноў трапіла ў дэмаграфічную яму

Сёлета практычна ва ўсіх раёнах Беларусі колькасць насельніцтва скарачаецца. Прычым працэс натуральнага змяншэння насельніцтва, мяркуючы па лічбах, паскорыўся ў параўнанні з мінулым годам.

Пагрозы дэмаграфічнай бяспецы

У першым квартале 2018 года у Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях смяротнасць перавысіла нараджальнасць ва ўсіх (!) 76 раёнах, піша Naviny.by.

Увогуле, карціна не радуе: у 115 (!) са 118 раёнах у першым квартале колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных. Прычым калі ў 2017 годзе натуральнае змяншэнне насельніцтва па ўсёй краіне склала 16 695 чалавек, то за першы квартал гэтага года насельніцтва ўжо скарацілася на 8766 чалавек.

Ва ўсіх абласцях назіраецца міграцыйны адток насельніцтва, выключэнне складае толькі Мінск і Мінская вобласць. Відавочна, гэта паказвае на тое, што жыццё ў рэгіёнах не з’яўляецца прывабнай перспектывай для значнай часткі насельніцтва.

[irp posts="46 605″ name="Заняпад беларускай вёскі: Гродзеншчына з Магілёўшчынай — у лідарах па выміранні вёсак"]

Мясцовыя ўлады спрабуюць супрацьстаяць трывожным тэндэнцыям. Напрыклад, у Гродзенскім аблвыканкаме прайшло пазачарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы, дзе было адзначана, што з пачатку года ў вобласці агульная смяротнасць у параўнанні з першым кварталам 2017 года ўзрасла на 10%.

Агульны рост смяротнасці над нараджальнасцю фіксуецца ў самым Гродне і дзевяці раёнах. Зніжэнне гэтага паказчыка ў працаздольным узросце адзначаецца толькі ў пяці раёнах.

«Змены ў дэмаграфічнай сітуацыі патрабуюць прынцыпова новага падыходу ў рабоце арганізацый сістэмы аховы здароўя. Неабходна больш актыўна прымяняць комплекс спецыяльных мер, накіраваных на павышэнне якасці жыцця насельніцтва», — заявіў на пазачарговым пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

Такім чынам, дзяржава спрабуе затармазіць змяншэнне насельніцтва за кошт скарачэння смяротнасці. Пытанне ў тым, ці дастаткова будзе такога роду крокаў для прыкметнага паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў цэлым па краіне.

[irp posts="48 727″ name="Як былы бізнесмен з Масквы з’ехаў на вёску пад Гродна і вядзе натуральную гаспадарку"]

Бэбі-бум не прагназуецца, уся надзея на мігрантаў?

Што тычыцца павелічэння нараджальнасці, то стымулюючыя меры, прынятыя раней у гэтым кірунку, ужо не аказваюць таго эфекту, на які разлічвала дзяржава.

«У Беларусі каэфіцыент нараджальнасці складае 1,6−1,7, а для павелічэння насельніцтва неабходна, каб на адну жанчыну прыпадала больш за двух дзяцей. Пакуль не відаць перадумоў, за кошт якіх гэты паказчык мог бы так істотна вырасці», — кажа акадэмічны дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.

Эксперт адзначае, што эканамічныя метады (у прыватнасці, павышэнне дапамогі па догляду за дзіцем) не прыводзяць да павелічэння нараджальнасці ў гарадах. «На сучасных гарадскіх жанчын такога роду стымулы не аказваюць уплыву», — канстатуе Барнукова.

Беларускія эканамісты адзначаюць, што памер дапамогі мае значэнне для жанчын у сельскай мясцовасці і малых гарадах. Улічваючы нізкія зарплаты, жанчыны там гатовыя нараджаць дзяцей, каб атрымліваць дапамогу па догляду за дзіцем і знайсці нейкі сэнс у жыцці.

«Усплёск нараджальнасці ў раёнах у апошнія гады быў звязаны з неспрыяльнай эканамічнай сітуацыяй, і дзіцячыя дапамогі для жанчын станавіліся альтэрнатывай пошуку даходу на рынку працы. Наўрад ці такое развіццё падзей можа спрыяць паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, бо гаворка ідзе пра з’яўленне дзяцей ў досыць бедных хатніх гаспадарках», — адзначае эканаміст Даследчага цэнтра ІПМ Глеб Шымановіч.

На думку экспертаў, дамагчыся рэальнага паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі можна за кошт развіцця сеткі дашкольных устаноў, у якіх маглі б знаходзіцца дзеці ва ўзросце да трох гадоў.

«Для павышэння гатоўнасці насельніцтва заводзіць дзяцей неабходна ствараць умовы, каб жанчыны маглі сумяшчаць ролю маці і прафесійную дзейнасць. Для гэтага неабходна ствараць адпаведныя ўмовы і развіваць сетку дашкольных устаноў «, — лічыць Кацярына Барнукова.

Таксама, мяркуе эксперт, забяспечыць прырост насельніцтва можна за кошт прыцягнення ў краіну мігрантаў.

Відавочна, што сітуацыя на рынку працы, ад якой напрамую залежыць нараджальнасць і прыток у краіну мігрантаў, можа паляпшацца толькі ў выпадку паскарэння тэмпаў эканамічнага росту. Але падстаў для гэтага пакуль не відаць.


Поломка холодильника летом — это очень серьезная проблема. Ведь вы просто напросто рискуете остаться голодным. К вашим услугам ремонт холодильника на дому компанией «МордовияХолод». Качественно и недорого исправим неполадки.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024