Гол Леаніда Ковеля на 91-й хвіліне ў матчы супраць «Гарадзеі» прынёс «Нёману» першую хатнюю перамогу ў гэтым сезоне.
Усё ўжо ішло да таго, што матч паміж «Нёманам» і «Гарадзея» 13 красавіка ў Гродне скончыцца чарговай баявой нічыёй, але жоўта-зялёныя на апошніх хвілінах здолелі вырваць перамогу. Вырашальны гол забіў Леанід Ковель, які выйшаў на замену ў другім тайме.
Быў добры шанец у гаспадароў выйсці наперад яшчэ на 65-й хвіліне, але зароблены пенальці не рэалізаваў Мікалай Януш.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу адзначыў, што была нічыйная гульня, у якой яго камандзе ў канцы пашанцавала.
Дзякуючы перамозе над «Гарадзеяй» гродзенская дружына падымаецца ў турнірнай табліцы на 5-е месца і мае ў сваім актыве 12 ачкоў.
Наступны матч чэмпіянату гродзенцы правядуць 21 мая ў Гомелі, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…