Гол Леаніда Ковеля на 91-й хвіліне ў матчы супраць «Гарадзеі» прынёс «Нёману» першую хатнюю перамогу ў гэтым сезоне.

Усё ўжо ішло да таго, што матч паміж «Нёманам» і «Гарадзея» 13 красавіка ў Гродне скончыцца чарговай баявой нічыёй, але жоўта-зялёныя на апошніх хвілінах здолелі вырваць перамогу. Вырашальны гол забіў Леанід Ковель, які выйшаў на замену ў другім тайме.

Быў добры шанец у гаспадароў выйсці наперад яшчэ на 65-й хвіліне, але зароблены пенальці не рэалізаваў Мікалай Януш.

«Нёман» — «Гарадзея» — 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу адзначыў, што была нічыйная гульня, у якой яго камандзе ў канцы пашанцавала.

Дзякуючы перамозе над «Гарадзеяй» гродзенская дружына падымаецца ў турнірнай табліцы на 5-е месца і мае ў сваім актыве 12 ачкоў.

Наступны матч чэмпіянату гродзенцы правядуць 21 мая ў Гомелі, дзе сустрэнуцца з мясцовай камандай.