Некалькі гродзенскіх музыкаў выйшлі на вуліцу Савецкую, каб праспяваць песні Лявона Вольскага і раздаць 300 флаераў гараджанам. Флаеры даюць зніжку ў 10 (!) рублёў на канцэрт гурта Volski 12 мая ў клубе «Галактыка».
Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім едзе ў тур па Беларусі з лепшымі песнямі N.R.M., «Мроі», а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні. Гэта першы за шмат год тур Лявона.
Гурт Volski складаюць Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (гітара), Алесь-Францішак Мышкевіч (бас), Павел Мамонаў (бубны). У дыскаграфіі гурта альбомы «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). У рэпертуары — увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага.
Квiткi: 20 руб.
Каса клуба «Галактыка» (вул. Лiдская, 1).
Анлайн: https://bezkassira.by/volski__grodna-4087/
Iнфармацыя: +375 (33) 90 11 304.
Перад канцэртам квіткі будуць каштаваць 30 рублёў. З флаерам — 20 рублёў. Флаеры можна ўзяць у барах «Карыца» і «Несцерка», кавярнях «Наша Кава», «Кофейня Я», «Просто Кофе», «Цi&Кава», этнакраме «Цудоўня» і цэнтры адпачынку і развіцця «Партал».
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…