Горад

Што на хімічным гіганце ў Гродне гавораць пра новы азотны камбінат, анансаваны Лукашэнкам

Супрацоўнікі «Гродна Азот» чакаюць, што новы азотны камбінат, пабудову якога абмяркоўвалі ў Лукашэнкі, прынясе не толькі сотні працоўных месцаў, але і падвышэнне заробкаў, піша «С*****а».

Завод за 1,3 мільярда долараў

Лёс адзінага ў Беларусі прадпрыемства для вырабу азотных угнаенняў ранкам 10 мая абмеркавалі на ўзроўні кіраўніка краіны. Аляксандар Лукашэнка падкрэсліў, што «ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна». Выбіраючы паміж глыбокай мадэрнізацыяй існуючага прадпрыемства «Гродна Азот» і пабудовай новага азотнага камбінату, Лукашэнка падтрымаў абодва праекты.

Папраўдзе размова пра мадэрнізацыю заводу, пабудаванага ў 1963 годзе, як і пра пабудову чарговага цэху побач з ім, ідзе прынамсі некалькі гадоў.

[irp posts="57 211″ name=" Гродна Азот" зноў прыбытковы пасля двух гадоў страт"]

Глыбокая мадэрнізацыя выльецца ў прыкладна 400 мільёнаў долараў, пабудова новага камбінату — у 1,3 мільярды долараў. Плануецца ўзяць кітайскі крэдыт на рэалізацыю праектаў. Генеральнага падрадчыка таксама выберуць сярод кітайскіх фірм. Новы завод запусцяць да 2024 году. Ён мусіць акупіцца яшчэ праз дзесяць гадоў. Пра гэта генеральны дырэктар прадпрыемства Ігар Бобыр раней паведаміў у інтэрвію газеце «Вестник Белнефтехима».

[irp posts="49 274″ name=" Гродна Азот" пабудуе новы азотны комплекс за 1,3 млрд даляраў"]

«Усе чакаюць з нецярплівасцю»

Інтэрнэт-карыстальнікі крытычна паставіліся да ідэі ўкласці грошы ў прадпрыемства савецкіх часоў. Аднак на самім горадаўтваральным заводзе скептычных водгукаў не чуваць.

«Каментары ў інтэрнэце пішуць, напэўна, не нашы супрацоўнікі. Тут усе чакаюць з нецярплівасцю. З’явяцца новыя працоўныя месцы. Павысіцца прадукцыйнасьць, пабольшае прыбытак, вырастуць заробкі», — кажа С******е адна з супрацоўніц «Гродна Азот», якая просіць не называць ейнага імя.

Колькі менавіта людзей атрымаюць працу на новым камбінаце, пакуль невядома. На заводзе мяркуюць, што гэта сотні месцаў, але не болей за тысячу. Цяпер на хімічным прадпрыемстве працуе каля 10 тысяч чалавек. Заробкі тут і так вышэйшыя за сярэднія па горадзе. Рабочыя атрымліваюць прыкладна ад 500 да 800 рублёў, інжынерна-тэхнічныя работнікі — па 1000−1500 рублёў.

«Будзе больш сучасная вытворчасць. Наколькі я зразумеў, там будзе цэх аміяку, цэх карбаміду. Аміяк перапрацоўваецца ў карбамід (мачавіну). А мачавіну — калі ласка, прыязджай з калгасу і забірай, або на экспарт некуды прадаваць», — гаворыць С******е іншы супрацоўнік асноўнай вытворчасці.

Ён упэўнены, што з дапамогай новых тэхналогій выдаткі на прадпрыемстве скароцяцца, а прадукцыйнасць павысіцца.

«Будзе больш энергаэфэктыўная вытворчасць. Цяпер адну колькасць газу і электраэнергіі выкарыстоўваюць, а там будзе, не ведаю дакладна лічбаў, але менш. Вытворчасць там, напэўна, будзе большай. Як навошта будаваць? Эканоміка павінна развівацца. З 1963 году ўжо закрыліся першы і другі цэхі аміяку. Цяпер працуюць трэці і чацвёрты. Новы камбінат стане пятым цэхам аміяку», — працягвае расказваць мужчына.

Вядома, што для двух існуючых цэхаў аміяку распрацоўваюцца праекты мадэрнізацыі. У выніку на іх змогуць вырабляць болей прадукцыі.

Да мадэрнізацыі «Гродна Азот» можна аднесці і буйную нядаўнюю будоўлю на тэрыторыі прадпрыемства, якая ішла некалькі гадоў, — цэх азотнай кіслаты.

Не было б куды збываць, не будавалі б

Што да рынкаў збыту, то на заводзе ўпэўненыя: не было б куды збываць, не будавалі б.

«Сітуацыя на рынку мяняецца штогод. Карбамід то таннее, то даражэе. Калгасы столькі, колькі мы вырабляем, не возьмуць. У асноўным прадукцыя ідзе на экспарт», — тлумачыць супрацоўнік.

[irp posts="49 964″ name="Пасол Расіі выказаў сваю любоў да Гродна і заявіў, што ў сумесных праектах з «Гродна Азотам» ёсць патэнцыял"]

Частка прадукцыі ідзе ў беларускія калгасы, а рэшту накіроўваюць на экспарт у больш як 60 краін свету, у тым у Аўстралію, Паўночную і Паўднёвую Амерыку, Афрыку, Азію, Еўропу.

Прадукцыя, падрыхтаваная на экспарт. Фота з сайту прадпрыемства
Наконт прыбытковасці новага комплексу таксама сумневаў няма, бо і цяпер сітуацыя задавальняе работнікаў:

«У нас прыбытковае прадпрыемства. Праўда, квартал ад кварталу адрозніваецца. Але ніякіх датацый мы не атрымліваем — атрымліваем заробкі і прэміі», — кажа мужчына.

[irp posts="45 911″ name="Суд па справе гібелі рабочых на «Гродна Азот» прыпынілі: з’явіліся новыя сумневы ў вінаватасці майстра"]

Гісторыя прадпрыемства «Гродна Азот» ідзе ад 1963 году. На ім вырабляюць аміяк, метанол, мінеральныя ўгнаенні, капраляктам і іншае. Гэта адкрытае акцыянернае таварыства. Больш за 99% акцый належаць дзяржаве.


Многие хозяева домов, при выборе отопительной системы, останавливаются на газовом котле. Это самый оптимальный вид отопления, ведь газ является одним из самых дешевых видов топлива. Выбрать качественный газовый котел можно здесь. Широкий выбор, отличная цена.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024