Абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі ўскладзены на настаўніка «Нёмана» Сяргея Пушкова. Пра гэта стала вядома пасля таго, як Дэйв Льюіс пакінуў сваю пасаду.
На чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Даніі, зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Льюіса пацярпела тры паразы запар. У сваёй групе «А» беларусы займаюць апошняе месца з розніцай шайбаў 2:17 і могуць пакінуць вышэйшы дывізіён. А зборная Беларусі не вылятала з эліты з 2003 года.
Прэс-служба федэрацыі хакея Беларусі паведамляе, што да канца чэмпіянату абавязкі галоўнага трэнера зборнай будзе выконваць 54-гадовы трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў.
Ужо 9 мая зборная Беларусі сустрэнецца са зборнай Швейцарыі, а з Аўстрыяй беларусы згуляюць 12 мая. У Сяргея Пушкова ёсць шанцы чарговы раз заявіць пра сябе.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…