Фота ілюстрацыйнае. Крыніца: Гроднаэнерга
Стан ліній электраперадач, комінаў ТЭЦ ды іншых высокіх аб’ектаў цяжка кантраляваць з зямлі: дзесьці занадта высока, дзесьці пад’ехаць цяжка. Таму ўжо некалькі гадоў спецыялісты гродзенскіх электрасетак уздымаюцца над аб’ектамі на дроне, піша «Гродзенская праўда».
«Гроднаэнерга» набыў квадракоптар DJI Phantom 4 летам 2016 года, яго пілотам стаў Аляксей Бярнацкі, спецыяліст прадпрыемства сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання. Летам 2017 года з дапамогай дрона правяралі якасць рамонту аднаго з комінаў ТЭЦ-2 у Гродне: высветлілася, што да выканаўцы рамонту былі прэтэнзіі. Таксама з дапамогай дрона назіралі з вышыні за лініямі перадачы ў ваколіцах Гродна, якія стаяць на балоцістай мясцовасці, ацэньвалі, наколькі хутка зарастаюць просекі вакол ліній.
Другі дрон у 2017 годзе набылі Лідскія электрасеткі - там з яго дапамогай назіраюць за ветракамі ля Навагрудка.
У лютым 2018 года «Гроднаэнерга» ўступіла ў Беларускую федэрацыю беспілотнай авіяцыі, пяцёра работнікаў атрымалі правы пілота і пасведчанні на кіраванне квадракоптарамі. Гэта дазволіць неўзабаве перайсці да пастаяннага выкарыстання дронаў у паўсядзённай працы.
На рэспубліканскай нарадзе па развіцці энергасістэмы, што прайшла ў сакавіку 2018 у Лідзе, было прапанавана пашырыць досвед гродзенцаў на ўсю краіну, каб у кожнай вобласці электрасеткі карысталіся дронамі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…