Пяць гадоў таму Стас пераехаў з Гродна ў Кракаў на вучобу. Спецыяльнасці «мехатроніка» ў Беларусі не было, таму ён абраў польскі ўніверсітэт. Крыху больш за год таму беларус уладкаваўся ў цэнтр інавацый hub:raum нямецкай фірмы Deutsche Telekom. Тут Стас дапамагае распрацоўваць новае пакаленне мабільнай сувязі – 5G.

У прыватнасці ён працуе з edge computing – межавымі вылічэннямі, сутнасць якіх зводзіцца да пераносу сервера з вылічальнымі магутнасцямі як мага бліжэй да карыстача. Edge computing добра выкарыстоўваць, напрыклад, у робататэхніцы або беспілотных аўтамабілях: паколькі хуткасці злучэння вышэй, зніжаецца рызыка аварый і патэнцыйнага браку на вытворчасці.

Больш падрабязна аб рабоце Стаса і яго жыцці ў Кракаве – глядзіце ў відэарэпартажы dev.by.

https://youtu.be/jRlBTjwpFYs