У Гродне 5 мая матчам «Варвараў» і «Ураганаў» стартаваў першы ў гісторыі Беларусі чэмпіянат па амерыканскім футболе. Першая гульня для гродзенскай каманды скончылася паразай. На сваім полі «Варвары» прайгралі мінскай камандзе з лікам 40:7.
У выхадны дзень падтрымаць «Варвараў» на старце чэмпіянату прыйшла вялікая колькасць гродзенцаў, але нават падтрымка родных сцен не дапамагла камандзе Аляксея Серабракова абыграць суперніка. Гродзенцы адразу прайгралі старт матчу і адыграцца ў ходзе гульні ім было ўжо вельмі праблематычна.
Чэмпіянат Беларусі, у якім удзельнічаюць чатыры каманды, будзе праходзіць па кругавой сістэме, дзе ўсе супернікі згуляюць адзін з адным. Па выніках рэгулярнага сезону вызначацца пасевы для стадыі плэй-оф. Першая каманда ў турнірнай табліцы прыме на сваім полі чацвёртую, а другая — трэцюю. Фінал пройдзе 14 ліпеня ў Гродне.
Наступны матч «Варвары» правядуць у Віцебску 26 мая, дзе сустрэнуцца з мясцовымі «Рысямi».
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…